8 снежня – асаблівая дата.
Гэта дата смерці аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху – Вацлава Іваноўскага.
8 снежня 2008 мы збіраемся а 14-й гадзіне на Кальварыйскіх могілках у Менску, каб ушанаваць памяць прафесара.
Ускладзем кветкі, запалім свечкі… І атрымаем адказ на пытанне, ці памятае Беларусь сваіх герояў.