Прэзентацыя альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan (тэма нумару – вера) і кнігі аналітычных эсэ “Невядомая Беларусь” адбудзецца 26 лютага 2009 года ў Віцебску ў “Еўрапейскім клубе” (вул.1-я Сенненская, д.5 (раён “Лучоса”)).
Пачатак а 18.00.
У імпрэзе возьмуць удзел філосафы Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка, канцэптуальны мастак Артур Клінаў і культуролаг Максім Жбанкоў.
Тэл. для даведак: 27-23-39, маб.тэл.: 8(029)118-92-38.
Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”