Пасольства Францыі ў Беларусі аб’явіла адбор праектаў перакладаў на рускую або беларускую мовы твораў сучасных французскіх аўтараў у галіне літаратуры, філасофіі, гуманітарных і сацыяльных навук, мастацтва і культуры, навукі і тэхнікі, паведамляецца ў прэс-рэлізе дыпмісіі.
Адбор праектаў праводзіцца ў рамках праграмы дапамогі публікацыям “Максім Багдановіч”, арганізаванай Міністэрствам замежных і еўрапейскіх спраў Францыі і пасольствам Францыі з мэтай аказання дапамогі беларускім выдаўцам у перакладзе і публікацыі твораў сучасных французскіх аўтараў у розных галінах.
Дапамога пасольства заключаецца ў аплаце аўтарскіх правоў, расходаў на пераклад твора і, у выключных выпадках, у выдзяленні фінансавай дапамогі беларускаму выдаўцу на публікацыю твора.
Заяўка на ўдзел павінна быць складзена толькі беларускім выдаўцом (не перакладчыкам) у пісьмовай форме і накіравана ў выглядзе электроннай анкеты ў аддзел па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі.
Заяўка павінна ўключаць наступную інфармацыю: кароткае прадстаўленне выдавецтва (каталог выданняў), калі яно ўпершыню ўдзельнічае ў праграме; кароткае прадстаўленне праекта перакладу твора, выдадзенага ў Францыі (пажадана прадаставіць адзін асобнік, які будзе вернуты выдаўцу), з тэхнічнымі звесткамі: наклад, колькасць старонак да 1.500 знакаў, адпускная цана аднаго асобніка ў выдаўца, дата выдання; кароткае прадстаўленне друкарні; прыкладны разлік кошту друку выдання і сума пажаданай дапамогі з інфармацыяй аб тым, ці накіроўвалася такая просьба ў іншыя арганізацыі. Акрамя таго, павінна быць прадастаўлена копія ліста французскага выдаўца з дазволам аб перадачы аўтарскіх правоў.
Заяўкі, тэрмін прыняцця якіх заканчваецца 30 красавіка, камісія разгледзіць на працягу мая. Аб выніках адбору выдаўцам будзе паведамлена ў індывідуальным парадку.
Заяўкі трэба высылаць па электронным арасе: [email protected].
Па дадатковую інфармацыю неабходна звяртацца ў аддзел па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі (Маргарыта Кухарава, тэл.: 210-25-52) або на сайт дыппрадстаўніцтва.