Літаратурна-музычная вечарына з удзелам вядомых украінскіх пісьменнікаў адбудзецца ў Мінскім палацы мастацтваў 6 лютага. Арганізатарам творчай сустрэчы выступіў Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Перад беларускімі творцамі і прадстаўнікамі украінскай дыяспары ў Менску выступяць лаурэат Нацыянальнай прэміі Украіны, Герой Украіны паэт і перакладчык Дмітро Паўлычка і лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны, перакладчык і выдавец кніг Янкі Купалы і Максіма Багдановіча Раман Лубкіўскі.
У творчай вечарыне таксама возьмуць удзел вядомыя беларускія літаратары Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў, Уладзімер Някляеў, Генадзь Бураўкін, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін і іншыя.
Пад час вечарыны будуць гучаць музычныя творы ў выкананьні беларускіх бардаў і украінскія народныя песьні, якія падрыхтавалі творчым калектывам украінскай дыяспары.
Пачатак у 18 гадзн. Уваход вольны.
Плануецца, што Дмітро Паўлычка і Раман Лубкіўскі наведаюць з творчым візітам Вілейку