This movie requires Flash Player 9
29.02.2012 | Тузін. Перазагрузка - 2

“Перазагрузка-3”: тэлефануе Гудзь Мадоне…

Адзін з прадзюсараў “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” Алесь Кот-Зайцаў і прэс-прадстаўнік кампаніі “Будзьма!” Алесь Плотка распавялі Еўрарадыё, ці заспявае Мадона па-беларуску, чаму ад гэтага часова адмовіліся Rage і ці  запатрабаваныя на беларускім радыё песні складанкі.

Еўрарадыё: Ужо шмат было паасобку сказана пра падрыхтоўку складанкі “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2”, таму хацелася б сабраць усю гэтую інфармацыю разам. Такой мэты я сёння прытрымліваюся, хоць, шчыра кажучы, часу ў нас на гэта не шмат. Тым не менш, паспрабуем. Але пачнем з адваротнага! Што далей? Ці заспяваюць Depeche Mode і Мадона па-беларуску?

 

Алесь Плотка: Хацелася б, канешне! Калі мы ўжо бачым, што праект мае і гісторыю, і пэўную легендарнасць, абрастае міфамі — натуральна, ён вымагае працягу. Натуральна, тая платформа, якая была створаная, ужо дае плён. Мы ўжо бачым і беларускія гурты, якія перакладаюць свае тэксты на мову. Далейшая ідэя ёсць. Агучваць яе больш фактурна пакуль рана, бо ўсе чакаюць дынамікі. Калі на першай складанцы былі ўнутраныя байцы шоў-бізу, на другой — выхадцы з Беларусі і неабыякавыя з сусвету, то на трэцяй мусіць быць першы эшалон сусветнага шоў-бізу. Наколькі гэта атрымаецца… мы зробім усё магчымае.

Ці будуць там “дэпешы”!? Чым чорт не жартуе! Прынамсі, любая ідэя спачатку ўспрымаецца, як вар’яцтва. Вось мы жартуем, а хто б мог уявіць пяць гадоў таму, што “Мумий Тролль” заспявае па-беларуску? Я ўжо гэтаму не здзіўлюся. Я думаю вось, Gogol Bordello маглі б вельмі добра заспяваць, бо яны прапагандысты мульцікультурнага. Яны ўплятаюць у свае песні і амерыканшчыну, і ўкраінскую тэму, і расійскую і, як ведаем, добра ставяцца і да беларускіх каранёў, спяваючы за кулісамі песні “Крамбамбулі”. Я думаю, гэта загучала б кантэкстуальна добра.

А можа заўтра Яўген Гудзь патэлефануе Мадоне, з якой разам выступае, і скажа: “Слухай, ведаеш, тут ужо “Мумий Тролль” спявае, у дзверы грукаецца беларуская тэма! Нам трэба абагнаць гэтую “Будзьму!” і першымі запісаць супер-сінгл!”

Чытаць далей на сайце Еўрарадыё


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика