16 лістапада а 12.30 ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку адбудзецца адкрыцьцё выставы і сустрэчa з адным выразнейшых графікаў Беларусі Яўгенам Шатохіным.
Яўген Шатохін, адзін з пачынальнікаў беларускага Адраджэння, сябра вядомай мастацкай суполкі “Пагоня”, адкрывае гледачам тую Беларусь, якую нельга не любіць. Гэта і роднае Палессе, і краявіды Віцебшчыны, і выявы жыхароў Паазер’я. Таму зусім невыпадкова выстава носіць назву “МАЯ І ТВАЯ БЕЛАРУСЬ”.
Больш падрабязная інфармацыя пра выставу, мастака і яго творы:
– на сайце Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі (http://belmov.org/index.php?option=com_content&task=view&id=160&Itemid=1);
– англамоўная вэрсія – на сайце Беларускага Музэя ў Ню-Ёрку (http://belmuseum.org/index.php?option=com_content&task=view&id=40&Itemid=29)
Адрэса:
401 Atlantic Ave.,
Brooklyn, N.Y.
Запрашайце на выставу сяброў, якія жывуць паблізу Ню-Ёрку.
Будзем рады бачыць усіх!