Канадскі касманаўт Крыс Хэдфілд сыграў пад гітару старую песню Дэвіда Боўі, зняў гэта на відэа і выклаў ролік на YouTube.
Усё гэта, натуральна, ва ўмовах бязважкасці – да ўчорашняга дня Хэдфілд знаходзіўся на борце Міжнароднай Касмічнай Станцыі.
Такім чынам, гэта першы музычны кліп, які быў зняты ў космасе.