Каб прадставіць найбольш беларускіх кніг і аўтараў, незалежныя выдаўцы на ХVIII Мінскім міжнародным кніжным выставе-кірмашы аб’ядналіся на адным стэндзе. На агульным стэндзе будуць кнігі выдавецтваў «Логівнаў», «Галіяфы», «Лімарыус», Зміцера Коласа і выдавецкіх серый Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», часопісаў «ARCHE», «Дзеяслоў», «pARTisan».
Выдаўцы арэндавалі мінімальна магчымую выставачную плошчу (два квадратныя метры). Але спадзяюцца, што гэтага хопіць, каб арганізаваць цікавыя сустрэчы.
Выстава-кірмаш пройдзе 9-13 студзеня ў выставачным цэнтры БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27).
Графік сустрэч каля стэнда незалежных выдаўцоў.
9 лютага (серада)
14:00 – 15:00 Уладзімір Арлоў прэзентуе зборнік гістарычных апавяданняў «Ля дзікага поля».
15:00 – 16:00 Альгерд Бахарэвіч падпісвае кнігі «Халоднае сэрца», «Праклятыя госці сталіцы».
16:00 – 17:00 Адам Глобус прадстаўляе новую кнігу «Крутагорскія казкі» і зборнік паэзіі «Новае неба».
17:00 – 18:00 Зміцер Вішнёў ставіць аўтографы на кнігі «Замак пабудаваны з крапівы» , «Фараон у заапарку», «Тамбурны маскіт».
10 лютага (чацвер)
14:00 – 16:00 рэдактар часопіса «pARTisan» Артур Клінаў прэзэнтуе ваенны раман «Шалом».
16:00 – 17:00 Філосаф Валянцін Акудовіч тлумачыць галоўнае пра кнігі «Код адсутнасці», «Архіпелаг Беларусь» .
11 лютага (пятніца)
14:00 – 16:00 Прэзэнтацыя серыі гістарычных кніг часопіса «ARCHE», сустрэча з выдаўцом Валерам Булгакавым.
16:00 – 17:00 Арцём Кавалеўскі чытае паэзію са зборнікаў «Аддаленасць і адданасць», «АдмыСЛОВЫя гульні».
17:00 – 18:00 – Андрэй Хадановіч расказвае свае паэтычныя «Несіметрычныя сны».
12 лютага (субота)
13:00 – 14:00 Анатоль Вярцінскі прадстаўляе зборнік паэзіі «Асобныя радкі».
14:00 – 15:00 Алесь Разанаў чытае «З Вяліміра Хлебнікава», «З апокрыфа ў канон», «Воплескі даланёю адною».
15:00 – 16:00 Наталка Бабіна падпісвае раман «Рыбін горад».
13 лютага (нядзеля)
11:00 – 12:00 Зміцер Колас прадстаўляе кнігу Тувэ Янсан «Камета над далінай мумітроляў» (ілюстрацыі аўтаркі; пераклад са шведскай – Настассі Лабоды і Алесі Башарымавай).
12:00 – 13:00 Вера Жыбуль чытае любімыя ўрыўкі са свайго перакладу кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і то ўбачыла там Аліса» (часопіс ARCHE #10-2009).
13:00 – 14:00 – беларускія эльфы і хобіты прадстаўляюць казку Дж. Р. Р. Толкіна «Каваль з Вялікага Вутану» (пераклад з англійскай – Антон Францішак Брыль).