Конны помнік заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага будзе ўстаноўлены ў 2009 годзе.
Над праектам працуе мінскі скульптар Генадзь Буралкін. Кампазіцыя з бронзы на каменным пастаменце рыхтуецца да адзначэння 1000-годдзя першага ўзгадвання Літвы ў летапісах і 965- годдзя Навагрудка – першай сталіцы ВКЛ.
Кася КРОТ