З’яўленне інтэрфэйсу з беларускай мовай стала чарговым этапам лакалізацыі Пошты Mail.Ru для краін СНД. Акрамя таго, у бліжэйшы час плануецца выпуск спецыяльнай тэмы аздаблення паштовага інтэрфэйсу, якая будзе прысвечана Беларусі.
«Мы заўжды імкнемся да таго, каб зрабіць нашыя сервіся як мага бліжэй да карыстальнікаў. Пераклад інтэрфэйса – адзін з самых важных крокаў у гэтым напрамку. Беларуская стала адной з першых моваў, якой навучылася Пошта, бо вялікі працэнт нашых карыстальнікаў жыве ў гэтай краіне», — адзначае кіраўнік Пошты Mail.Ru Сяргей Мартынаў.
Раней для беларускай аудыторыі быў лакалізаваны праект Навіны Mail.Ru. Са студзеня 2010 па чэрвень 2012 памер штодзённай аўдыторыі Навінаў узрос у 15 разоў.
Колькасць карыстальнікаў інтэрнэт у Беларусі за апошні год павялічылася на 14,2% і склала 4,3 млн чалавек (Gemius, травень 2012 г.), з якіх больш за 80% выходзяць у сеціва кожны дзень.
Mail.Ru Group – адзін з лідараў па ахопу беларускай аўдыторыі. Звяртанне рэсурсам увагі на патрабаванні карыстальнікаў – прыемны факт, але хочацца спадзявацца, што акцыя гэта не стане штучнай і ў выніку беларускія карыстальнікі атрымаюць паўнавартасны інфармацыйны канал на роднай мове.