“Дзеяслоў” ласкава запрашае Вас узяць удзел у вызначэньні лаўрэатаў прэміі “Залаты апостраф” за 2008 год.
Традыцыйна лаўрэаты вызначаюцца па трох намінацыях:
лепшая паэтычная публікацыя,
лепшая празаічная публікацыя,
лепшы дэбют.
Адзінай умоваю застаецца патрабаваньне, што тыя, хто раней атрымліваў літаратрную прэмію “Дзеяслова”, другі раз намінавацца ня могуць. Ранейшая ўмова, што народныя і заслужаныя пісьменьнікі ня могуць намінавацца, здымаецца.
Прагаласаваць за ўлюбёнага аўтара можна пакінуўшы каментар да гэтага паста. Галасаваньне доўжыцца да 25 сакавіка. ДЗЕйнічайце!
Азнаёміцца з творамі нумароў за 2008 год можна на сайце часопісу або праз спасылкі ў вышэйзгаданым пасьце.