У нядзелю 1 лютага а 12-й гадзіне па адрасе пр.Машэрава, 8 адбудзецца практычная канферэнцыя, прысьвечаная праблемам беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры пад назвай “Люблю Беларусь”.
На канфэрэнцыі плануецца:
• прэзентацыі і абмеркаваньне праектаў, накіраваных на адраджэньне беларускай культуры;
• абмеркаваньне праграмы беларусізацыі навучальных і дзяржаўных установаў на 2009г.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, настаўнікі, студэнты ВНУ і навучэнцы сярэдніх школаў, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і няўрадавых арганізацыяў, а таксама ўсе, каго цікавіць гэтая тэма.
Па дадатковую інфармацыю, а таксама ўсіх жадаючых дапамагчы ў арганізацыі мерапрыемства просім зьвяртацца па тэл. 8-029-763-59-54 (Віталь).