Мы рады шчыра вітаць вас на дзясятым кроку праекта «Нестандартны варыянт» і прапануем вашай увазе ролік, атрыманы ад вучняў гімназіі імя Ф. Скарыны (Літва, г. Вільнюс)
Умовы ўдзелу ў праекце:
– Атрыманае вамі відэа з’яўляецца выклікам-запрашэннем прыняць удзел у праекце.
– Вам неабходна падрыхтаваць на працягу трох дзён свой ролік (працяглась не больш за 3 хвіліны) з нестандартным падыходам да прапаганды твораў беларускай літаратуры.
– Затым патрэбна адрасаваць гэты ролік адной са школ у кожнай вобласці і г. Мінску, прапаноўваючы працягнуць праект-акцыю. Выбіраючы ўстановы адукацыі, каб пазбегнуць паўторных выклікаў, узгадніце па кантактным тэлефоне спіс удзельнікаў.
– Школы, якія выкліканы, могуць адмовіцца ад удзелу ў праекце. У гэтым выпадку неабходна патэлефанаваць на кантактны нумар ці пакінуць зварот без увагі.