“Паважаныя мальцы і дзеўкі, гэты панадворак для тых хто хоча гаварыць і думаць па-свойму, значыць на мове свайго дзеда і бабы.” Імклівую папулярнасць набывае новы праект па папулярызацыі паўночна-усходняга дыялекту беларускай мовы.
Заснавальнікі праекту пішуць, што ” Пачаць гаварыць па-свойму дужа лёгка. Кажыце віджу (замест бачу), знаю (замест ведаю), нада (замест трэба). Гэта тры самыя кідкія рысы нашай гаворкі, якія не ўвайшлі ў аснову ліціратурнай беларускай мовы і якія робяць нашу гаворку ўнікальнай.
Усё астатняе пра яе вы з часам дазнаецеся палюбіўшы старонку “Па-свойму” у Facebook.