20.04.2017 | Тэатр

Прэмʼера спектакля “Карʼера доктара Рауса” (фотарэпартаж)

19 красавіка ў Рэспублiканскiм тэатры беларускай драматургii адбылася прэм’ера спектакля “Карʼера доктара Рауса” па аднайменнай п’есе Віктара Марціновіча. Галоўны герой –  Францыск Скарына.

Водгук глядачкі:

(Текст по-русски в комментариях👇👇👇) ✅”Веды не маюць межаў. Веды не маюць канфесіі”.✅ Наведалі ўчора тэатр беларускай драматургіі @tbd_by , прэм’еру спектакля “Кар’ера доктара Рауса” па п’есе Віктара Марціновіча. І магу сказаць, што гэта адзін з лепшых спектакляў, якія я бачыла за апошні час. Калі проста абмаляваць сюжэт, то гэта гісторыя жыцця Францыска Скарыны, але з жанравай пазнакай гістарычна недакладная трагікамедыя. Калі глядзець больш глыбока, то гэта гісторыя пры тых, хто нараджаецца не ў свой час, апярэджвае яго на некалькі дзясяткаў, нават соцень гадоў. У гэтым годзе мы святкуем вельмі значную для Беларусі дату — 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню. 6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе выдаў першую беларускую кнігу (раней за многія суседнія народы). Як не згубіць сябе, калі для палякаў ты рускі, для рускіх — паляк, але насамрэч ты нешта трэцяе, для чаго наймення яшчэ не прыдумалі. Ты хочаш змяніць свет, але праблема ў тым, што свет не вельмі хоча змяняцца. Той выпадак, калі асучасніванне ў спектаклі выйшла даволі гарманічным і арганічна ўпісалася ў сюжэт. Для прыкладу, асучасніванне “Раскіданага гнязда” мне ў тэатры не вельмі спадабалася, гэты паніч са смартфонам, танцы… Тут жа алюзіі на сучаснае жыццё былі прынятыя мной вельмі прыязна. Такія рэчы, як дармаеды, Скарына піцерскі, помнік каля нацыяналкі, шродары 😁 І асобная падзяка акцёру, які сыграў галоўную ролю Доктара, Дзмітрыю Давідовічу @davidovich__d . Столькі моцы і эмоцый было на сцэне, не перадаць словамі. Таксама не пакінулі раўнадушнымі файны хлопчык у галіфэ (Максім Шышко) і выдатны Адвакат (Віктар Багушэвіч). Я вельмі раю наведаць гэты спектакль і не баяцца яго працягласці (2 г. 50 хв. з антрактам). #кар’ерадоктарарауса #віктармарціновіч #францыскскарына #тэатрбеларускайдраматургіі #ртбд #сезон25 #сапраўдныяэмоцыi #tbd_by #theatre

Публикация от Настя, 23 г., Belarus, Minsk (@bookvajed)

Фота Зарыны Кандрацьевай


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика