Рана вызначаць таленты слова, дапамагаць ім вырасьці, даць ім належную адукацыю і практыку – гэта важна гаспадарству. Гэта важна бізнэсу. “Праўны пераклад” і Аляксей Нарэйка, усьведамляючы гэта, узяліся за тое, каб падбадзёрыць моладзь, даць ім новыя веды і, магчыма, дадаць нашай краіне будучых лідэраў міжнароднага класу.
“Праўны пераклад” і Аляксей Нарэйка адкрылі штогадовую прэмію, каб адзначаць найбольш выбітныя таленты ў слове сярод беларускіх студэнтаў.
Прэміяй “Слова” будуць узнагароджаныя студэнты, якія пройдуць шэраг выпрабаваньняў. Выпрабаваньні апісаныя на старонцы спаборніцтва (http://pppp.by/slova).
Вызначаць пераможцаў будуць людзі, абазнаныя ў камунікацыі – лінгвісты, праўнікі, пісьменьнікі. Сярод суддзяў – ляўрэатка літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча Наталка Харытанюк.
Суддзі ацэняць тыя якасьці ўдзельнікаў, якія найбольш важныя ў камунікацыі: чуйнасьць, розум і здольнасьць знаходзіць агульную мову. Акрамя іншага, удзельнікі камунікацыі 2011 пакажуць сваё валоданьне ангельскай.
Арганізатары просяць усіх, хто мае цікавасьць да Слова, разпаўсюдзіць інфармацыю пра прэмію – чым больш людзей зробяць крок да лепшага Слова, тым болей зорак на будучым беларускім небасхіле.
Афіцыйная старонка “Слова” http://pppp.by/slova