Прэзентацыя мемуараў Барыса Клейна “Недосказанное. Имена” пройдзе 12 сакавіка ў Гродна.
Барыс Клейн – доктар гістарычных навук, прафесар, вядомы гарадзенскі гісторык, блізкі сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка.
Ад пачатку 50-ых гадоў выкладаў на гістфаку гарадзенскага унівэрсітэту. Актыўна выступаў супраць знішчэння помнікаў архітэктуры на Заходняй Беларусі. У сфэры ягоных навуковых інтарэсаў, перадусім, быў лёс паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, гісторыя Заходняй Беларусі.
Барыс Клейн з 1992 года жыве ў ЗША.
Першы раздзел яго новай кнігі “Недосказанное” – гэта ўспаміны аб жыцці заходнебеларускай Гародні, партрэты сучаснікаў і сяброў – Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, Уладзіміра Барана (бацькі Аляксандра Мілінкевіча) ды інш.
Прэзентацыю будуць весці гарадзенскія навукоўцы Генадзь і Альбіна Семянчукі.
Пачатак прэзентацыі ў 18.30 па адрасе: Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).