16.02.2017 | Гісторыя

«Прыйшоў час на гісторыю пра шматтысячагадовы шлях беларусаў» – гісторык Акадэміі Навук

Загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Трацьцяк заявіў у інтэрвію газэце «Звязда», што краіне патрэбна новая шматтомная гісторыя Беларусі.

На думку гісторыка, гэта павінны быць праца «якая б асьвяціла на новым гістарычным узроўні ўвесь шматтысячагадовы шлях беларусаў — ад зьяўленьня людзей на беларускай зямлі і да сучаснасьці»

«Даўным-даўно насьпела неабходнасьць падрыхтоўкі і выданьня абагульняючай працы пра гісторыю Беларусі ў пэрыяд незалежнасьці. У рэшце рэшт, у мінулым годзе мы адзначылі 25 гадоў незалежнасьці. Пэрыяд немаленькі, за гэты час узьнікалі і гінулі цэлыя дзяржавы, якія пасьпявалі пакінуць пасьля сябе велізарныя масівы гістарычных прац, але ў Беларусі пакуль што падобнага дасьледаваньня няма» — сказаў Сяргей Трацьцяк.

Паводле яго, гісторыкамі аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасьці за апошнія пяць гадоў была выдадзена фундамэнтальная праца «Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці», а ёй папярэднічаў «Нарыс беларускай дзяржаўнасьці ў ХХ стагодзьдзі». У цяперашні час да выданьня рыхтуецца пашыранае і дапоўненае трохтомнае дасьледаваньне, але ўжо на расейскай мове.

Радыё Свабода


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика