15.12.2016 | Адукацыя Замежжа

Прызначаны новы склад Кіраўнічай рады ЕГУ

14 снежня Усеагульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняў рашэнне аб трохгадовым прызначэнні новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ – стратэгічнага органа кіравання ўніверсітэтам.

20161215_gb_appointment

6 ліпеня гэтага года Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ прыняў рашэнне аб абнаўленні склада Кіраўнічай рады, адпаведна з п. 6.10 Статута ЕГУ. Рашэнне было прынята згодна з рэкамендацыямі, якія былі прадстаўленыя ў выніку ацэнкі эфектыўнасці працы Кіраўнічай рады ЕГУ па заказе Шведскага агенства па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне развіцця,

У адпаведнасці з прадстаўленымі рэкамендацыямі новы склад Кіраўнічай рады будзе скарочаны да 9 чальцоў, якія маюць новыя кампетэнцыі, адпавядныя сучасным патрэбам ЕГУ. Падчас абнаўлення склада Кіраўнічай рады Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ вылучыў наступныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • Наяўнасць сувязей/кантактаў з Паўночнымі краінамі і донарамі з Паўночных краін;
  • Наяўнасць адпаведнага досведу і сувязей у галіне вышэйшай адукацыі ў ЗША і/альбо сувязі з фінансуючымі арганізацыямі ў ЗША;
  • Наяўначць досведа кіравання ў галіне вышэйшай адукацыі, напрыклад, ва ўніверсітэце Заходняй Еўропы. Пажаданы досвед ў галіне дыстанцыйнай адукацыі і навыкі кіравання персаналам;
  • Адпаведныя сувязі і кантакты з урадамі Літвы і краін Усходняй Еўропы, а таксама структурамі Еўрапейскага Саюза;
  • Прафесіны досвед кіравання ў галіне інавацыйных і прагрэсіўных кампаній, пажадана ў краінах Усходняй Еўропы.

Па словах прэзідэнта Фонда «Еўразія» і старшыні Агульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ Х. Бібі-Сэнтэра: «Напрацягу некалькіх месяцаў Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ супрацоўнічаў разам з адміністрацыяй універсітэта, асноўнымі партнёрамі і донарамі з мэтай пераўтварэння Кіраўнічай рады ЕГУ. Мы ўпэўненыя, што новая Кіраўнічая рада мае належны аўтарытэт, досвед, сувязі і волю, якія сёння патрэбны ЕГУ для дасягнення стратэгічных мэтаў развіцця ўніверсітэта. Хачу падзякваць новым чальцам Кіраўнічай рады за іх гатоўнасць судзейнічаць місіі ЕГУ, а таксама нашым донарам за дапамогу ў стварэнні такой адказнай групы, ад якой будзе залежыць развіццё ўніверсітэта ў наступныя гады».

Наступны склад Кіраўнічай рады ЕГУ быў прызначаны на тры гады, пачынаючы з 14 снежня 2016 г.:

  • акад. Анатоль Міхайлаў, ex officio (Беларусь)

Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

  • сп-р Ёрген Ёргенсэн, ex officio (Данія)

Часова выконваючы  абавязкі Рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

  • праф. Людгер Кунхардт (Германія)

Цэнтр даследванняў еўрапейскай інтэграцыі, Універсітэт Бона

  • праф. Майкл Кенадзі (ЗША)

Інстытут міжнародных і публічных даследванняў, Браўнаўскі ўніверсітэт

  • сп-р Пэр Карлсэн (Данія)

Былы амбасадар Даніі ў Латвіі

  • сп-ня Эва Асьнецка-Тамецка (Польшча)

Прарэктар Коледжа Еўропы

  • сп-р Ёнас Паслаускас (Літва)

Амбасадар па асаблівых даручэннях па пытаннях Усходняга Партнёрства

  • сп-р Арцём Анісімаў (Беларусь)

Выпускнік ЕГУ, Адвакат у галіне касмічнага права ў Noosphere Ventures

  • Яшчэ адзін кандыдат будзе намінаваны Урадам Швецыі.

Чакаецца, што першае афіцыйнае паседжанне абноўленай Кіраўнічай рады ЕГУ адбудзецца ў студзені 2017 г.

 

Кантактная асоба для прадстаўнікоў медыя: Максімас Мілта, maksimas.milta@ehu.lt, +370 602 65149

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля гвалтоўнага закрыцця беларускімі ўладамі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільні. З’яўляючыся адзіным беларускім універсітэтам, які функцыянуе ў атмасферы акадэмічных вольнасцяў, ён дазваляе атрымаць адукацыю амаль 900 студэнтам, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе прасоўванню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика