Веламарафон “Суседзі-2015” адбыўся 18 ліпеня. Удзельнікі праехаліся па ваколіцах Аўгустоўскага канала.
Удзельнікі спаборніцтваў маглі выбраць дыстанцыі даўжынёй 60, 38 і 9 кіламетраў.
Для самых малодшых быў арганізаваны заезд на 200 метраў.
Сёлета “Суседзі” сабраліся на Аўгустоўскім ужо пяты раз. Удзел у спаборніцтвах гэтага года узялі каля 700 спарцменаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі. Упершыню была магчымасць каманднага удзелу, чым скарысталіся каля 50 каманд.
Паміж веламарафонцамі разыграна больш за сотню узнагарод.
Ірына Новік, Твой стыль