Пераможцы конкурсу на ўдзел у першым этапе праекта “Будзьма беларусКамі!” – семінары “Жанчыны наперад!” – вызначаныя!
Выбар быў няпростым, бо паспяховых, актыўных, цікавых і цікаўных да ўсяго новага беларусак адгукнулася вельмі шмат. Дзякуй вялікі за ўсё, што вы шчыра і аддана робіце на карысць нашых людзей, нашай Беларусі!
У першым этапе конкурсу былі адабраныя 19 удзельніц. Віншуем! Арганізатары звяжуцца з кожнай пераможцай асабіста.
У выніку 2-га этапу і будуць канчаткова вызначаныя 14 удзельніц, якія наведаюць Польшчу ў ліпені 2014г.
Мы дзякуем усім, хто ўзяў удзел у конкурсе! Вашая актыўнасць і вашыя дасягненні натхняюць! Прызы ад кампаніі “Будзьма!” чакаюць вас. Спадзяемся, што вы і надалей выкажаце жаданне ўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах праекта “Будзьма беларусКамі!”.
Сачыце за навінамі на сайце кампаніі!
Будзьма актыўнымі! Будзьма паспяховымі! Будзьма беларусКамі!