У Швецыі пабачыў свет першы пераклад кнігі з беларускай мовы непасрэдна на шведскую.
Аўтарам кнігі з’яўляецца беларускі пісьменнік Барыс Пятровіч. “Фрэскі” (Fresker. Rámus förlag, Malmö, 2008), так называецца кніга, складзеная з выбраных тэкстаў са зборніка “Жыць не страшна. Фрэскі” (Мінск, Медысонт, 2008). Прэзентацыя перакладу адбудзецца 20 кастрычніка ў Міжнароднай бібліятэцы Стакгольма.
http://www.ramus.nu/titlar/fresker.htm
Дагэтуль усе пераклады кніг з беларускай на шведскую рабіліся праз трэція мовы, напрыклад, рускую ці англійскую.