Святкуючы 1000-гадовы юбiлей Лiтвы, мы не можам забывацца на постацi тых людзей, якiя да гэтай падзеi маюць непасрэднае дачыненне. Такой асобай, дзейнасць якой непасрэдна звязана з Беларуссю, ёсць святы Бруна Банiфацый — хрысцiянскi мiсiянер i бiскуп.
У масавай свядомасцi жыхароў Беларусi замацавалася перакананне, што хрысцiянства прыйшло да нас выключна з поўдня, з Вiзантыi, праз Кiеў. Але яшчэ задоўга да iх прыходзiлi на нашы землi i заходнiя мiсiянеры, рызыкуючы сваiм жыццём, што i пацвердзiла смерць святога Бруна.
У Кведлiнбургскiм летапiсе, якi сведчыць аб смерцi святога, няма згадкi пра Беларусь. Гэта не памылка, проста тады тэрыторыя з такой назвай не была вядомая свету. Але гэта не значыць, што ў гэтым краi не жылi людзi, i што тутсвяты Бруна дарма рэалiзоўваў сваю мiсiю. Паводле летапiсу, дзейнасць святога Бруна была скiравана на хрысцiянiзацыю яцвягаў — племенi, што знаходзiлася ў той час на тэрыторыi сучаснай Беларусi.
Для звычайнага чалавека здаецца дзiўным, навошта святкаваць смерць хрысцiянскага мiсiянера? Цi толькi з-за таго, што першы раз пры гэтым была згадана Лiтва — наша тагачасная Айчына? Але для вернiкаў знаёмае сцверджанне: “З крывi мучанiкаў вырастае слава Царквы”. Менавiта ў такiм кантэксце належыць успрымаць i мiсiю святога Бруна. Тэкст цалкам.