Першы паказ сентыментальнай вечарыны “Мама”, якую рухтуе Паэтычны тэатр Арт.С, адбудзецца 10 кастрычніка ў 15 гадзін у Палацы Мастацтва (вуліца Казлова, 3) у межах духоўна-асветніцкай праграмы “Пакроўскі кірмаш”.
Гэта будзе сумесны праект Арт.С і Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Па традыцыі ўступнае слова бяруць:
– кіраўнік аддзела айцец Алег Шульгін
– выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці Алена Зенкевіч.
У літаратурна-музычнай частцы выступаюць:
– сын Марыі Бутэвіч,
– дачка Генуэфы Глускай,
– сын Неанілы Сідаровіч,
– дачка Зінаіды Барысюк,
– сын Ганны Зайцавай,
– дачка Алены Пушкаровай,
– сын Зінаіды Гарачка.
Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава
ЧАКАЕМ
Наш сайт: www.art-s.by