30 студзеня цэнтр Менску скалынецца ад хвалі цяжкой альтэрнатыўнай музыкі. На сцэну сталічнага клубу “Night Star” пасля доўгага перапынку ў новым складзе выйдзе вядомы беларускі гурт ТТ-34. Якасны запамінальны дэбют абяцае каманда Tempera, а гурт SOK прэзентуе сваю новую праграму.
Але гэта яшчэ не ўсё. У фестывалі разам з вядомымі калектывамі таксама возьмуць удзел маладыя гурты SLAM, D.A.V.E. і F.I.W.A.Y. А каб непаўторная атмасфера фестывалю 2009-HARD-PARTY захлынула ўсіх наведвальнікаў, арганізатары абяцаюць альтэрнатыўныя конкурсы і цяжкія прызы.
Сустракаемся ў пятніцу, 30 студзеня ў клубе “Night Star” (Свярдлова, 2)!
Квітк : 15000 (першыя 100), 20000 (астатнія), 25000 (у дзень мерапрыемства).
Даведкі па тэлефонах: (8029) 5735549, 6128122, 9278091, 2597325.