Гарадзенскі мастак-графік Юры Якавенка ажыцьцявіў выданьне ў Італіі твору Міколы Гусоўскага “Песьня пра зубра”. Гэта кніга ручной работы, кожны зь яе 150-ці асобнікаў каштуе сёньня 1000 эўра. Тры калекцыянэры – у Вене, Горадні і Кіеве – ужо набылі новае выданьне паэмы. Для яго Юры Якавенка зрабіў 11 ілюстрацыяў. Тэкст цалкам.