7 сьнежня споўнілася 80 гадоў беларускаму геолягу і грамадзкаму дзеячу Радзіму Гарэцкаму.
Доктар геоляга-мінералягічных навук, прафэсар, заслужаныя дзеяч навукі Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежны член Расейскай акадэміі навук і член Амэрыканскага геафізычнага саюзу, ляўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Радзім Гарэцкі зьяўляецца заснавальнікам беларускай школы тэктаністаў. Пасля заканчэньня Маскоўскай акадэміі нафты і газу працаваў у Геалягічным інстытуце Акадэміі навук СССР, а потым у Інстытуце геалягічных навук НАНБ, які ўзначальваў з 1972 па 1993 гады. У 1992—1997 гадах навуковец зьяўляўся віцэ-прэзыдэнтам НАНБ. Адзін са стваральнікаў тэктанічных мапаў Эўразіі, Беларусі, паўночна-заходняга краю Ўсходне-Эўрапейскай плятформы, старшыня Беларускага геалягічнага таварыства і галоўны рэдактар часопісу “Литосфера”. Член Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Абіраўся прэзыдэнтам міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў. Тэкст цалкам.