25 і 26 сьнежня ў Горках, што ў 80 км ад Магілёва, пройдзе фэстываль «Рок-Каляды». Арганізатары заяўляюць, што хочуць зрабіць з гэтага важную падзею ў беларускім музычным жыцьці. «Два гады наш фэст фактычна знаходзіўся ў коме, быў абмежаваны кволаю прыпанкаванасьцю, але сёлета мае адбыцца адраджэньне», — кажа адзін з арганізатараў Сяргей Валюжыніч. Фэст праводзіцца ў Горках з 2001 году з ідэяй «Мы па-за палітыкай і па-за грашыма».
Арганізатары «Рок-Калядаў» апавядаюць, што фэсту ўжо сем гадоў. За гэты час зьмяняліся пляцоўкі, арганізатары, але застаўся імпэт. Сярод ранейшых удзельнікаў фэсту — гурт «Глюкі», гарадзенскія панкі Deviation, Vodar Susviet.
Цяпер набіраюцца ўдзельнікі «Рок-Калядаў-2008». Сярод гасьцей фэсту будуць — «Акропаль», Zatoczka, «Калачиком рядом», вядуцца перамовы зь менскім The Storm і віцебскім гуртом «УЖЕ».
Для ўдзелу ў фэсьце трэба даслаць заяўку з дэмазапісам ды фота альбо відэа з жывога выступу на адрас [email protected]. Заявы прымаюцца да 13 сьнежня. Арганізатары падкрэсьліваюць, што пытаньні з пражываньнем і праездам музыкі маюць вырашаць самастойна. Тэкст цалкам