Фэст, які раней праводзіўся ў Горках, цяпер пераяжджае ў Менск і набывае статус міжнароднага. Арганізатары «Рок-Калядаў» ужо маюць 48 заявак ад гуртоў зь Беларусі, Расеі ды Ўкраіны. Заявы будуць прымацца да 1 сьнежня. Арганізатары з гурта «Забытый город» ды студыі GS Records кажуць пра свае мэты: «Мы хочам сабраць разам таленавітыя каманды, даць магчымасьць слухачам абраць найлепшых, дапамагчы гуртам у запісе песень ды прасоўваньні».
Рок-Каляды«Рок-Каляды» будуць спраўляць ужо ў дзявяты раз. Паўстала ідэя фэсту ў 2001 годзе ў Горках. За гэты час у ім бралі ўдзел такія каманды, як «Глюкі», Deviation, Indra, «Авангардшкола» ды шмат іншых. Сёлета арганізатары фэсту вырашылі вывесьці яго на іншы ўзровень — па-першае, правесьці канцэрт у Менску, а па-другое надаць «Рок-Калядам» міжнародны статус, у сувязі з тым, што шмат гуртоў з суседніх краінаў, ахвочых выступіць тут.
Арганізатары з гурта «Забытый город» ды студыі GS Records кажуць пра свае мэты: «Мы хочам сабраць разам таленавітыя каманды, даць магчымасьць слухачам абраць найлепшых, дапамагчы гуртам у запісе песень ды прасоўваньні».
На «Рок-Калядах» будуць абіраць найлепшых у сямі намінацыях: «Самы гучны бубнач», «Самы басовы бас-гiтарыст», «Самы бэкавы бэк-вакал», «Самы рокавы рок-вакал», «Самы ня сольны гiтарыст», «Самы сольны сола-гiтарыст» і «Рок-зорка-2009».
Заявы на ўдзел у фэсьце будуць прымацца да 1 сьнежня. Форма заявы — тут. Скантактавацца з арганізатарамі можна праз мэйл — [email protected]
Фэст «Рок-Каляды» адбудзецца ў менскім R-Club 13 сьнежня з 15:00 да 22:00. Сярод гасьцей фэсту — смаленскі гурт Alex Sigmer (вядомы раней, як Deimos), расейскі гітарыст Юры Міхайлаў, гурт 3t.ON ды іншыя.