Вялікае сярэднявечнае свята, прысвечанае адкрыццю летняга рыцарскага лагера, пройдзе 31 траўня на сядзібе музейнага комплекса ў Дудутках.
Галоўная ідэя гулянняў – старадаўняе мястэчка Дудуткі сустракае сваіх ваяроў, якія вяртаюцца з вайны дахаты.
Падрабязная праграма святкавання на news.dudutki.by.
Мерапрыемства працягнецца з 12.00 да 18.00.
Падчас мерапрыемства таксама адбудзецца прэзентацыя агульнанацыяльнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”