Знакамітаму беларускаму паэту Анатолю Сысу, аднаму з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Тутэйшыя,” 26 кастрычніка споўнілася б 50 год. У гэты дзень на радзіме паэта, які пакінуў свет чатыры гады таму, у вёсцы Гарошкаў, адбудзецца традыцыйнае паэтычнае свята “Дух – гэта, людзі. Я!..”
Да гэтай падзеі ініцыятыўная група рыхтуе кнігу ўспамінаў і паэтычных прысвячэнняў Анатолю Сысу. Зборнік будзе складацца з двух асноўных раздзелаў: у першую частку ўвойдуць успаміны сяброў і творцаў, жыццё якіх было звязанае з паэтам, у другую – вершы-прысвячэнні, створаныя сучаснікамі паэта як пры ягоным жыцці, так і пасьля раптоўнай смерці.
Сябры ініцыятыўнай групы звяртаюцца да літаратараў, якія маюць паэтычныя творы, прысвечаныя Анатолю Сысу і па розных прычынах засталіся па-за ўвагай складальнікаў памятнай кнігі, з прапановай да 1 чэрвеня даслаць іх на разгляд рэдактарскага савету.
Прапанаваць свае творы і абмеркаваць умовы іх публікацыі, можна па наступных адрасах:
[email protected] або [email protected], ці звярнуцца пісьмова ў рэдакцыю часопіса “Дзеяслоў”: 220025. г. Мінск-25, а/с 91.