Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
31.01.2017 | Байнэт Замежжа

Самы вядомы беларускі дылетант адправіўся за мяжу, каб расказаць пра Скарыну (відэа)

Tweet

Вядомы аматар падарожжаў па Беларусі Юрый Жыгамонт зрабіў спецыяльны выпуск праграмы «Падарожжа дылетанта», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Дзеянне адбываецца ў Празе, дзе ў 1517 годзе выдаў першую кнігу на беларускай мове славуты Францыск Скарына. З гэтага выпуска пачынаецца новая старонка ў гісторыі знакамітай перадачы: цяпер «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і будзе выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.

padarozza

«Падарожжа дылетанта» упершыню накіравалася за межы Беларусі, каб распавесці пра тыя мясціны, дзе калісьці жыў і працаваў беларускі першадрукар Францыск Скарына. У праграме паказаны той самы будынак, дзе, па меркаваннях навукоўцаў, выйшла у свет першая друкаваная кніга на беларускай мове, а таксама шмат іншых месцаў, звязаных з вядомым асветнікам і гуманістам. У гэтым выпуску вядучы Юрый Жыгамонт таксама звярнуў увагу на тое, як цесна пераплецены гісторыі Чэхіі і Беларусі.

 

padarozza3

««Падарожжа дылетанта» існуе ўжо большо за 15 год. За гэты час, канешне, адбылося імклівае развіццё новых тэхналогій. І мне разам з маей камандай хацелася, каб як мага больш беларусаў працягвалі глядзець перадачу і адкрывалі яе для сябе, – адзначыў Юрый Жыгамонт. – Новы фармат і рэсурс, на якім будзе выходзіць праграма, адкрывае перад ёй новыя вялікія магчамасці. Таму я вельмі ўдзячны партнерам – кампаніі velcom і парталу TUT.BY – за тое,  што мы змаглі зберагчы самабытнасць «Падарожжаў дылетанта», але і разам з гэтым даць новае жыцце праграме».

Праграма «Падарожжа дылетанта» выходзіла на тэлебачанні з 2001 года. Было створана некалькі сотняў выпускаў пра мястэчкі Беларусі. У 2012 годзе аўтар і вядучы праграмы Юрый Жыгамонт быў  ўзнагароджаны Міністэрствам культуры нагрудным знакам «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі».

««Падарожжа дылетанта» – гэта сапраўдны моцны беларускі брэнд. Дзякуючы праграме, беларусы маюць магчымасць адкрыць для сябе ўсё больш дзіўных месцаў у роднай краіне. Нашай камандзе было цікава назіраць за праектам на працягу столькіх гадоў яго існавання, і мы вельмі радыя, што цяпер можам разам развіваць яго», – распавяла галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава.

Пражская серыя складаецца з двух выпускаў, першы можна ўбачыць ужо 31 студзеня, другі – праз тыдзень, 7 лютага. Пасля паездкі ў Чэхію самы знакаміты дылетант вернецца да падарожжаў па Беларусі з новымі накірункамі і цікавымі фактамі.

padarozza4

«500-годдзе першай беларускай друкаванай кнігі Францыска Скарыны – гэта значная дата, якая заслугоўвае вялікай увагі. – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. – Нацыянальная гісторыя і культура – вельмі важныя каштоўнасці для нашай кампаніі. Праграма «Падарожжа дылетанта» асабіста для мяне з’яўляецца такім скарбам, які для многіх беларусаў знаёмы з дзяцінства. Аднаўленне ў сучасным лічбавым фармаце дазволіць яшчэ больш пашырыць кола яе гледачоў і прыхільнікаў».

Апошняе ў рубрыцы:

афиша_дегустация_сериалов
Афіша

У Мінску ўпершыню пройдзе бясплатная «Ноч дэгустацыі серыялаў» – 11 мая

У мультыплексе velcom cinema 11 мая ўпершыню пройдзе бясплатны паказ папулярных серыялаў. Гледачам таксама прапануюць тэматычныя закускі і бясплатныя напоі,...

z_5ab06c61
Афіша У краіне

Фэст экскурсаводаў у Віцебску – 2018 г. Поўны спіс экскурсій

Добры дзень. Вашай увазе в​​ыніковая праграма Фэста экскурсаводаў у Віцебску ў 2018 г. Экскурсіі пачнуцца ўжо сёння! Увага, на экскурсіі ў музэй міліцыі...

2016-10-15-legion6

Багдан Сакалоў: “Адэпты мовы – часам як сведкі Іеговы”

Мова Купалы і Коласа. Мова матчына. Мова як сэнс жыцця. Мова як наркотык. Мова як індульгенцыя. Забіць за мову! Дайце мне мовы – нічога больш! Змагацца...

Leakadzija_Syseja_01
Гісторыя

Леакадзія Шышэя: “Добра, што я пасядзела — шмат даведалася ў жыцці…”

Кароткі зьмест: Слонім. Саюз беларускай моладзі — «Адлічэньне» з «Чайкі» — Арышт. Ратавалі малітвы — Турэмны побыт. Суд — Лягер. Праца. — Ларыса Геніюш....



Апошнія навіны

    Афіша
    У Мінску ўпершыню пройдзе бясплатная «Ноч дэгустацыі серыялаў» – 11 мая
    Афіша У краіне
    Фэст экскурсаводаў у Віцебску – 2018 г. Поўны спіс экскурсій
    Багдан Сакалоў: “Адэпты мовы – часам як сведкі Іеговы”
    Гісторыя
    Леакадзія Шышэя: “Добра, што я пасядзела — шмат даведалася ў жыцці…”
    Культура
    Конкурс: арт-аб’ект у памяць пра Алеся Адамовіча
    Замежжа Літаратура
    “Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі”. Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі
    Музыка
    Першы канцэрт Osimira за 5 гадоў (фота)
    Мастацтва
    Выстава пад адкрытым небам сюррэаліста Георгія Скрыпнічэнкі
    Грамадства
    У Мінску могуць з’явіцца вуліцы Алеся Дудара, Аркадзя Смоліча і парк Чынгіза Айтматава
    Гісторыя Літаратура
    Андрэй Мельнікаў: Не талды-курган
    Асоба Музыка
    Ірэна Катвіцкая, фестываль «Беларускі стыль» і не толькі музыка (фота)
    Грамадства
    Спадчына як рэстаран, альбо Ці месца дзіцячаму садку ў палацы?
    Гісторыя
    Поспехі савецкага развіцця вачыма спецслужбаў
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Ад ідэі да справы: як зрабіць фестываль, цікавы кожнаму? Дыскутуем у Докшыцах ужо сёння!
    Грамадства
    Лёс Старога замка ў Гродне зацікавіў польскага дэпутата

Афіша

  • 22.04Тэатральна-чайная сустрэча з Гражынай Быкавай
  • 24.04Адкрыццё выставы акварэлі “Зямное і нябеснае”
  • 24.04Вечар памяці Мая Данцыга
  • 24.04Панэльная дыскусія “Савецкая адукацыя была добрая?”
  • 24.04Міні-фэст «Бардаўская Народная Рэспубліка»
  • 24.04Квартирник: “Солянка. Русский рок”
  • 25.04Прэзентацыя новага альбома гурта :B:N:

УСЕ ПАДЗЕI

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Багдан Сакалоў: “Адэпты мовы – часам як сведкі Іеговы”
    • Першы канцэрт Osimira за 5 гадоў (фота)
    • Як прэзентавалі новы сінгл гурта “Петля Пристрастия” (фота)
    • “Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі”. Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі
    • Віктар Марціновіч: Чаго чакаць беларусам ад Трэцяй сусветнай вайны

Ахова спадчыны

  • Малапольскі накірунак
  • Пярліны Падляшша
  • ПАДНЯПРОЎСКІЯ СКАРБЫ
  • Специалистов нет, денег мало, законы несовершенны. Что не так с белорусской реставрацией
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM