Днямі ў выдавецтве Leipziger Literaturverlag выходзіць нямецкі пераклад рамана “Сарока на шыбеніцы” Альгерда Бахарэвіча.
“Хачу падзякваць перакладчыку Томасу Вайлеру, які зьдзейсьніў амаль немагчымае: перастварыў па-нямецку гэты досыць складаны, насычаны моўнымі выкрутамі, жаргонам, парнаграфіяй, рознымі савецкімі ды раньне- і позьнелукашысцкімі рэаліямі і побытавымі дэталямі, занадта беларускі тэкст,” – піша Альгерд Бахарэвіч у сваім блогу.