Новы кліп прэзентавала магілёўскай публіцы група “Сердце дурака”. Прэзентацыя прайшла шумна — на вялікі канцэрт у рэстаране “Изба” прыйшло нямала народу.
Ужо ў другі раз група грае ў гэтым рэстаране замест шумных клубаў. Менавіта такі кабацкi фармат блізкі лідэру групы Цімафею Яравікову. Хоць накрытыя на заднім плане сталы не ўсім давалі атрымаць асалоду ад прыгожага, канцэрт усё ж атрымаўся вельмі душэўным. Хоць Цімафей, здаецца, не душэўна і не ўмее.
На разагрэве ў “Сердца дурака” выступіла група “НеАвстралия”, якая ўсё часцей з’яўляецца на сцэнах горада. І з кожным разам выступае ўсё лепш. Так што да выхаду “Сердца дурака” публіка ўжо была разагрэтая.
Арганізатары ўлічылі свае мінулыя памылкі, і на гэты раз колькасць квіткоў на канцэрт была абмежаваная. Таму ў зале было ўтульна і прасторна і публіка не задыхалася ад спёкі, а з радасцю слухала любімыя песні.
Цімафей выканаў шмат новых песень, а таксама прэзентаваў кліп на адзін са сваіх апошніх хітоў — песню “Магілёўская”. Песня душэўная, пра магілёўскі рок. Прынамсі пра той магілёўскі рок, якім ён быў гадоў дзесяць таму. Так што не ўсе фанаты яе зразумелі і прынялі, але, відаць, сам Цімафей уклаў у песню душу. Кліп, зняты Сашам Мельнікавым, таксама атрымаўся вельмі душэўны і спадабаўся гледачам.
Пасля паказу кліпа музыкі “Сердца дурака” адыгралі яшчэ адно аддзяленне, і стомленая публіка разышлася па дамах.
Марыя Гілёва