У кнігарні «ЛогвінаЎ» галерэі “Ў”, 28 студзеня распачаўся эксклюзіўны продаж новага рамана Артура Клінава “Шалом. Ваенны раман”, які з’явіўся вынікам пяцігадовай працы пісьменніка, мастака, галоўнага рэдактара часопіса pARTisan.
Артур Клінаў
Урачыстае мерапрыемства толькі частка Кампаніі, што праходзіць пад лозунгам “Шалом у кожны дом!”, якой аўтар імкнецца даказаць, што “беларуская літаратура можа быць прыбытковай”.
“Гэта будзе круцей за Дажынкі!”- сказаў Артур Клінаў і сапраўды меў рацыю, бо такой колькасці падарункаў пакупнікам рамана беларуская літаратура яшчэ не ведала. Дастаткова сказаць, што амаль кожны трэці з 300 нумарных асобнікаў мае дадатковы прыз, не гаворачы ўжо аб фотасэсіі ў прускім шаломе (пікельхаўбе).
На пачатку пісьменніца Марыйка Мартысевіч распавяла прысутным аб вяселых недакладнасцях, што сустрэла падчас рэдагавання рамана. Напрыклад, салодкае і крэпкае – гэта партвейн або вермут?
Першы пакупнік рамана “Шалом”
“Гэта была першая прыемная навіна сёння, таму я прыйшоў сюды і купіў гэты раман”, – сказаў уладальнік першага асобніка, які, апроч усяго атрымаў бутэльку каньяку “Версаль” з аўтографам аўтара.
Артур Клінаў і Максім Жбанкоў
АШАЛОМляльныя пацалункі з Артурам Клінавым дасталіся пакупнікам з другога па дзевяты нумары, сярод якіх быў і культуролаг Максім Жбанкоў. Дарэчы, незамужніх дамы, што набылі гэтыя асобнікі, атрымалі зніжку на 30 адсодкаў.
Літаратурны крытык Маргарыта Аляшкевіч і Артур Клінаў
А на акуляры філосафа Валянціна Акудовіча ў рагавой аправе, што праходзілі пад нумарам 14, было некалькі прэтэндэнтаў. На жаль, жребий абыйшоў Таццяну Заміроўскую. А шчаслівец паабяцаў прачытаць раман менавіта ў акулярах свайго куміра. Скрозь акуляры Акудовіча відаць болей і глыбей!
Уладальнік акуляраў Валянціна Акудовіча
Артур Клінаў
Сярод эксклюзіўных падарункаў ад Артура Клінава: пляшка «Хлебнага віна» і плаўлены сырок “Дружба” (№ 10), сервіз з трох гранёных стаканаў (№ 17), шыньён, кучаравы (№ 51), настольны гадзіннік-будзільнік з нагамі (№ 95), вантуз пластмасавы (№ 111) і шмат чаго яшчэ.
Філосаф Валянцін Акудовіч
Каля 30 асобнікаў разышлося за першыя гадзіны продажу, што вельмі і вельмі не блага, па меркаванню беларускіх літаратараў. А 18-ай да свята далучыліся старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра, паэт Андрэй Хадановіч, філосаф Валянцін Акудовіч, каардынатар Кампаніі “Будзьма беларусамі!” Севярын Квяткоўскі і іншыя. Пачалося сапраўднае свята пад звон чарак з каньяком, брудэршафты і Шалом-пацалункі. Аўтар нават збіўся з ліку і пачаў нумараваць асобнікі праз нулі, так Андрэй Хадановіч атрымаў кнігу пад нумарам double zero. А колькасць шаломаў за гэты час павялічылася да чатырох.
Артур Клінаў
Раман “Шалом” распавядае аб неверагодных прыгодах беларускага мастака ў антыкварнай кайзераўскай касцы, які едзе да дому з Еўропы. Мастацтвазнаўца Аляксей Хадыка лічыць “Шалом” “чытвом для эстэтаў”, а філосаф Валянцін Акудовіч мяркуе, што “разам з гэтым раманам ў нас стала на аднаго празаіка болей”. Як распавёў аўтар, напісаны раман быў за два гады, а вось рэдагаваўся – амаль што тры, таму на вокладцы ёсць надпіс – “трохгадовай вытрымкі”.
Севярын Квяткоўскі
Ці стане раман бесцэлерам – пакажа час, а покуль кнігі і прызы чакаюць сваіх уладальнікаў на працягу месяца ў кнігарні галерэі Ў.
Артур Клінаў, Валянцін Акудовіч і Андрэй Хадановіч