Італьянскі мастак-аніматар Рына Стэфана Тальяф’ера прадставіў кароткаметражку “Beauty”, у якой «ажываюць» шэдэўры жывапісу.
Ролік уяўляе сабой экскурс у гісторыю класічнага мастацтва, пры гэтым паслядоўнасць карцін выбудаваная такім чынам, што ілюструе эвалюцыю чалавечага запалу. У асноўным мастак выкарыстаў фрагменты манументальных палотнаў, а ў некаторых выпадках яму прыйшлося нават дамалёўваць асобныя дэталі.