Беларускі саюз дызайнераў і Беларускі саюз мастакоў 5 верасня 2012 абвясцілі пачатак беларуска-польскага конкурсу графічных праектаў “МЫ2012”. Галоўная мэта конкурсу – асэнсаванне ўласнай культурнай ідэнтычнасці і спроба яе візуалізацыі сучаснымі пластычнымі сродкамі. Пераможцы конкурсу з абодвух бакоў будуць адзначаныя паездкай у краіну-суседку і памятнымі ўзнагародамі. пераможцы будуць абвешчаныя 30 лістапада 2012.
Прызавы фонд для беларускіх аўтараў, які склаў 7 500 000 рублёў, быў заснаваны МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Адмысловая прэмія, якая будзе ўручаная пераможцам, атрымала назву “Будзьма беларусамі!” невыпадкова. На думку арганізатараў, менавіта назва аднайменнай грамадскай кампаніі як мага лепш адпавядае мэтам конкурсу і дазваляе прыцягнуць увагу да важнасці пошуку і ўвасаблення нацыянальных маркёраў у сучаснай форме.
Заяўленыя на конкурс творы маюць расказаць пра культуру кожнай з краінаў з дапамогай візуальных моваў розных жанраў і кірункаў, трактуючы нацыянальную культуру як у глабальным, так і ў лакальным кантэксце.
Мы публікуем цікавыя працы («шорт-ліст») удзельнікаў гэтага конкурсу і прапануем абраць лепшага нашым наведвальнікам. Галасаванне адбудзецца на сайце “Будзьма разам!” і ў суполках сайта ў сацыяльных сетках. Пераможцу будзе ўручаны прыз сімпатый нашай інтэрнэт-аўдыторыі. Галасаванне будзе зладжанае пасля публікацыі шорт-ліста 29 лістапада.
9. Hanna Jackievicz BY, “Нам ёсць што паказаць!”, “Мы”
10. Hanna Sakalova BY, ” Черно-бело-черный ”
11. Ida Nowosielska PL, Ilustracja „Teraz my!”
12. Jan Mialnicki BY, Мапы
1. Дзяды. Кальварыйскія могілкі ў Мінску
Плакат. Частка 1. 2012
2. Дзяды. Кальварыйскія могілкі ў Мінску
Плакат. Частка 2. 2012
3. Памятай! Яўрэйскія могілкі ў Мінску
Плакат. Частка 1. 2012
4. Памятай! Яўрэйскія могілкі ў Мінску
Плакат. Частка 2. 2012
5. Элиза Ажэшка. Хам
Плакат. 2012
14. Kalackaja, Paulava BY, Серыя плакатаў “Мы”
15. Krauczanka, Herasimovicz BY, Праект: “Стваральнікі гісторыі”
16. Lena Marczynska PL, Kuszaczkasz