Рэжысэр таксама выкарыстаў у якасьці саўндтрэку музыку Аляксея Варсобы і «Дай дарогу!».
Новы кінапраект Андрэя Кудзіненкі завецца «Хранатопь». Ён складаецца з шэрагу навэлаў, якія зьнялі розныя рэжысэры. Акром прафэсыйных актораў у стужцы задзейнічаныя таксама музыкі – Наста Шпакоўская, Аляксандар Памідораў, Сяргей Пукст. Пукст, а таксамаPort Mone адмыслова да гэтага праекту напісалі музыку, у адной з навэлаў таксама выкарыстоўваецца песьня гурта «Дай дарогу!». «Падобнага нашаму праекту я яшчэ ня бачыў. Гэта міталягічныя гісторыі пра сучаснасьць – я называю гэта “беларускі дзэн”. Мы вітаем радыкалізм, мінімалізм, антыцэнзуру. Зараз запатрабаваныя кароткія і сэрыяльныя рэчы, таму кожная гісторыя ў нас цягнецца ня больш за 7 хвілінаў», – сказаў рэжысэр у камэнтары для Tuzin.fm.
Кадр зь фільму
Кінапраект Андрэя Кудзененкі быў прэзэнтаваны на кінафэстывалі «Лістапад», а да гэтага здабыў посьпех на расейскім кінафэсьце «Кінашок», дзе ўзяў Гран-Пры і стаў ляўрэатам польскага кінафэсту «Sensacyjne Lato Filmów». Праца над фільмам працягваецца і надалей, плянуецца зьняць яшчэ шэраг навэлаў.