31.01.2014 | Байнэт

Што думаюць карыстальнікі інтэрнэту пра краіну, у якой вы жывяце

Калі верыць Google, свет, у якім мы жывем, — гэта вельмі немудрагелістае месца. Чаму Расія такая вялікая? Чаму Швецыя такая шчаслівая? І чаму Славенія такая малюпаценькая? Дадзеныя пра тое, што людзі гугляць, калі шукаюць інфармацыю пра тую ці іншую краіну, дапамогуць нам даведацца больш пра тое, якім мы ўяўляем сабе наш свет, ці, прынамсі, пра нашыя стэрэатыпы.

Сайт «Я люблю дыяграмы» (I Love Charts) стварыў мапу Еўропы паводле найбольш папулярных пошукавых запытаў, якія карыстальнікі Google убіваюць падчас пошуку інфармацыі пра еўрапейскія дзяржавы. Візуальна найбольш яскравы падзел на Заходнюю і Усходнюю Еўропу. А вось словы, якія ўжываюцца ў дачыненні да скандынаўскіх краін, адлюстроўваюць цалкам утапічныя ўяўленні большасці інтэрнаўтаў. (Калі раптам вы дрэнна вучыліся ў школе і не ведаеце назваў некаторых еўрапейскіх краін, пашукаце іх у сеціве ці набудзьце сабе глобус!

Некаторыя пошукавыя запыты ёсць адлюстраваннем тых падзей, якія зараз адбываюцца ў той ці іншай краіне.

@Amazing_Maps зрабілі і амерыканскі выпуск — карціць даведацца, што людзі думаюць пра ЗША. Некаторыя з найбольш цікавых пошукавых запытаў у Google: чаму Невада настолькі пустая? Чаму штат Мэн такі белы? Чаму ў Масачусэтсы так шмат разумных людзей? (Такі самы запыт быў у дачыненні да Фінляндыі.)

 

паводле  globalpost.com


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика