Школьнікі з Гродна і вобласці ўзялі 24 красавіка ўдзел у традыцыйнай краязнаўчай гульні, якая разгарнулася на вуліцах горада.
Гульня ладзілася ў Гродне ўжо васемнаццаты раз.
Асноўная яе частка прайшла ў цэнтральнай частцы горада.
На працягу трох гадзін школьнікам трэба было прайсці каля 30 кантрольных кропак. Гэта Стары і Новы замак, касцёлы горада, помнік на месцы Фары Вітаўта і многія іншыя гістарычныя месцы нашага горада.
За ўсю гісторыю гульні ўдзел у ёй узяла вялікая колькасць школьнікаў горада.
Многія з яе ўдзельнікаў зараз вядомыя гарадзенскія гісторыкі, настаўнікі, журналісты.
Руслан Кулевіч, фота Таццяны Каліневіч,