У вас самы вясёлы сынок альбо мілая і смяшлівая дачушка? А можа і адзін, і другая? Вашыя дзеткі вартыя ўсеагульнай вядомасці? Дашліце любімыя фатаздымкі сваіх Аленак, Лявонкаў, Кацярынак і атрымайце нечаканы, прыемны сюрпрыз ад самых слынных літаратараў Беларусі!
У межах падрыхтоўкі першага этапу новага праекта, сутнасць якога пакуль што сакрэтная, “Будзьма!” шукае мілыя, смешныя, жывыя – любыя цікавыя і якасныя фотаздымкі дзетак з наступнымі імёнамі:
Алена, Алесь, Алеся, Аляксей, Анатоль, Арсень
Ганна, Глеб
Дамініка, Даніла
Зміцер, Зоя
Іван і Ян, Ігнат
Кандрат, Кацярына, Куліна
Лявон
Марыя, Мікіта, Мікола, Мірон
Ніна
Піліп
Рыгор, Рэгіна
Савелій
Тумаш
Цімох
Яніна
Якія падарункі падрыхтавалі дзеткам найзнакаміцейшыя паэты Беларусі? Даведаецеся, калі да 16 лютага 2014 г. дашляце здымак на [email protected] з пазнакай “фота_Алена”, “фота_Алесь” і г.д.
Не саромейцеся падзяліцца сваёй радасцю з іншымі і сачыце за навінамі на сайце кампаніі “Будзьма!”.