У інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб тым, што ў найбліжэйшы час тэлеканал Fox сумесна з Comedy Central падрыхтуе мэшап-серыю мультфільма, у якім сям’я Сімпсанаў сустрэнецца з героямі «Футурамы».
Летась кіраўніцтва Comedy Central спыніла супрацоўніцтва са стваральнікамі «Футурамы» на восьмы сезон, таму ў верасні 2013-га культавы мультсерыял быў зняты з вытворчасці да пошуку новых партнёраў.
Выхад новага двухсерыйнага эпізоду чакаецца ў лістападзе гэтага года. Па чутках, у серыі адзін з ключавых герояў «Сімпсанаў» памрэ. Партал Mashable выказаў здагадку, што забітым персанажам будзе клоўн Красці, а загіне ён у серыі «Clown in the Dumps».
Гэта ўжо не першы мэшап, у якім сусвет сям’і Сімпсанаў скрыжуюць з іншым выдуманым светам — праз пару месяцаў у эфір выйдзе кросовер-серыя, дзе Сімпсаны сустрэнуцца з сям’ёй Грыфінаў аўтарства Сэта Макфарлэйна.