Вядомы аўстрыйскі скрыпач і дырыжор Райнэр Хонэк прывёз з сабой у Мінск скрыпку Страдзівары 1725 года вытворчасці, рынкавая вартасць якой складае дзясяткі мільёнаў даляраў. 10 лістапада музыка выступіць на гала-концэрце салістаў Венской оперы ў вялікай зале Палацу Рэспублікі разам з Прэзідэнцкім аркестрам РБ.
Скрыпкі італьянскага майстра Антоніа Страдзівары (1644-1737) зараз лічацца найлепшымі ў свеце. Іх можна набыць толькі праз міжнародныя аўкцыёны і кошт інструментаў яго «залатога перыяду» (1700-1725) увесь час б’е рэкорды. Напрыклад, Lady Blunt 1721 году вытворчасці ў 2011 годзе была прарадзена за 15,9 мільёны даляраў.
Прывезенай у Мінск скрыпкай валодае адмысловы фонд Аўстрыйскага банка, які набывае першакласныя інструменты і дае іх у карыстанне музыкам лепшых аўстрыйскіх калектываў. Райнэр Хонэк ужо больш за 30 год з’яўляецца адной з першых скрыпак Венскага філарманічнага аркестра і Венскай оперы, ён выступаў як інструменталіст і дырыжор у дзясятках краін свету.
– Гэта скрыпка завецца Chaconne, у 19-м стагоддзі ён валодаў аўстрыйскі скрыпач і кампазітар Ёзэф Іоахім. Згодна з легендай яе назвалі так таму, што ён вельмі любіў выконваць на ёй аднайменны твор Баха. Для мяне вялікі гонар і вялікае задавальненне граць на гэтым інструменце, – распавёў Райнэр Хонэк па прыбыцці ў Мінск.
Хонэк пачаў граць на скрыпцы Chaconne літаральна месяц таму. Да гэтага ў яго распараджэнні быў іншы інструмент Страдзівары – ex-Haemmerle 1709 году вытворчасці. Акрамя выступу ў якасці інструменталіста, Райнэр Хонэк падчас шэрагу твораў будзе дырыжыраваць Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь. Першая супольная рэпетыцыя адбылася ўчора ўвечары.
У гала-канцэрце таксама возьмуць удзел Ёрг Шнайдэр (тэнар) і Марта Палішот (сапрана), якія выканаюць фрагменты з аперэт «Лятучая мыш» (Штраўс), «Каралева чардаша» (Штраўс), «Краіна ўсмешак» (Легар) і іншых твораў. Мерапрыемства адбудзецца ў межах Аўстрыйскага культурнага сезона пры падтрымцы «Прыёрбанка».
Viennese Gala Concert – Music From Vienna
Салісты Венскай оперы з Прэзідэнцкім аркестрам РБ
10 лістапада – вялікая зала Палацу Рэспублікі – 19.00
Квіткі: ад 10 да 41 руб
Продаж: в касах Палацу Рэспублікі , Ticketpro.by, Kvitki.by
Даведка: (017) 229 90 39, 229 90 04