Новы ролік “Краіна Цмокаў. Малюем разам” ужо ў сеціве! Пра тое, як беларускія селебрыціс прыручалі цмока агнём і мячом – у нашым свежым фотарэпартажы. У здымках роліка ўзялі ўдзел: Ганна Хітрык, Валерыя Валадзько, Аляксандр Памідораў, Андрусь Такінданг, Сяргей Скараход і іншыя. Відэа было прэзентаванае падчас адмысловага цмок-тура, зладжанага грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”. Рэжысёр роліка – Зміцер Вайноўскі, «Capitalist Digital».
Аўтар фота – Андрэй Давыдчык