Праблему самаідэнтыфікацыі асобы, што так актуальна для нашай сучаснай Беларусі ўздымае ў сваім творы “Глядзець ці лятаць?” смалявіцкі рок-гурт “Акропаль”.
Дзе мы і хто мы ў гэтым жыцці?
Колькі яшчэ неабходна блукаць?
Сорак гадоў, ці сорак хвілін,
Што застаецца: глядзець ці лятаць?
Відавочна, што ў грамадзян Беларусі назіраецца сваеасаблівый крызіс сацыяльнай ідэнтычнасьці. Гэта раз’ядноўвае народ, пазбаўляе сілы духа і пачуцця шчасця. «Кульгавая» самаідэнтыфікацыі беларусаў замінае станаўленню грамадзянскасці і адказнасці.
Мы запрашаем паслухаць кампазіцыю «Глядзець ці лятаць?» РАЗАМ на сайце гурта
http://akropal.ucoz.ru/_ld/0/4_03-Track3.mp3 і вызначыцца:
Крычаць, маўчаць, бегчы, стаяць…
Што застаецца, што застаецца?
Глядзець, ляжаць, чакаць, шукаць…
Што застаецца, што застаецца?
Бегчы? Куды, за кім і з кім?
Што застаецца, што застаецца?
Цікава, што гурт “Акропаль” звяртаўся да праблемы ідэнтычнасці асобы яшчэ ў пачатку творчасці ў п’есе «Фабрыка мяккіх цацак». Першы канцэрт гэтай праграмы адбыўся менавіта ў горадзе Смалявічы. Ідэя п’есы даволі простая, тады (і зараз) гэта гучала як: «Цябе зломяць, калі ты гэта дазволіш. …. Пад час выкананьня ў нас усіх былі нумары на вопратцы, таму што грамадзтва надае кожнаму свой лічбавы нумар. Лічбы ўсюль – у колькасьці ўзросту, у пашпарце, у асабістых справах на працы, у днях народзінаў, паштовых індэксах і гэтак далей. І чалавек губляецца ў гэтых лічбах, і сам становіцца лічбай. Мы паспрабавалі прыцягнуць увагу да гэтага, каб людзі крыху паразважалі над сваім жыцьцём. З гэтага часу замест імёнаў ды прозвішчаў мы ставім лічбы. Не таму што нас зламілі, а як раз наадварот. Людзі пытаюцца: «Што за лічбы?» Мы адказваем – а яны разважаюць. Мы імкнуліся прымусіць сваёй творчасьцю разважаць над тым, хто ты і дзеля чаго жывеш ў гэтым сьвеце. Фактычна мы працягваем гэтую справу і зараз. Лепш няхай людзі зьвяртаюць увагу на музыку ды словы, чым на нашыя імены».
Гурт «Акропаль» з’явіўся ў 2001 годзе у горадзе Смалявічы, удзельнічаў у канцэртах у Жодзіна, Барысаве, Горках, Крэве, Полацку, Менску і ў Сягежы (Расія). Удзельнік музычных фэстаў: Рок-кола, Ноч Ваўкалака і Басовішча. На ліку ў музыкаў тры праграмы: «Фабрыка мяккіх цацак», «У двух кроках ад жыцця» і «Дзе вы згубілі мяне?». Паслухаць музыку гурта «Акропаль» можна тут – akropal.ucoz.net/load/
Верым, што мы здольны знайсці і вызначыць сябе як моцныя, талерантныя, самабытныя, але беларусы – з рознымі прыметнікамі, але з аднім назовам! Будзьма разам!