Адна з рубрык новага праекта КінаБлог на тэлеканале БелМузТВ – трэйлер блакбастара па-беларуску. Аўтары праекта — кампанія Cinema Pride, якая стварыла музычныя кліпы Лявону Вольскаму, гуртам Мутнаевока і Akute. Партнёр беларускамоўнай рубрыкі — кампанія “Будзьма беларусамі!”.
У гэтым выпуску:
Трэйлер на беларускай мове “Снайпер”
А таксама:
• Галоўная пачвара расійскага артхаўсу — “Левіяфан”;
• Госць у студыю — Серж Аўсянік;
• Навіны кніжных экранізацый на ТБ;
• miniWORKSHOP Алесі Грыбок;
• Жанчыны на вайне, каханне на Дні мёртвых, незаконныя махінацыі Уіла Сміта і крывавая Святлана Ходчанкава — прэм’еры гэтага тыдня.
КінаБлог — гэта аўтарскі праект кампаніі Cinema Pride, якая займаецца вытворчасцю тэлеперадач, рэкламных ролікаў, музычных кліпаў (Лявон Вольскі, Мутнаевока, Akute). Партнёр рубрыкі “Трэйлер” — кампанія “Будзьма беларусамі!”