6 красавіка ў канферэнц-зале гатэля Crowne Plaza Minsk сталі вядомыя пераможцы аднаго з самых сацыяльных конкурсаў Беларусі Social Weekend. З болей чым 200 заявак у фінал былі адабраны 20 праектаў, геаграфія якіх у гэты раз закранула яшчэ больш беларускіх гарадоў.
Ініцыятыву конкурсу актыўна падтрымалі прадстаўнікі розных арганізацый. Адзін з членаў журы, Андрэй Маханько, старшыня праўлення МГА “Разуменне”, так пракаментаваў свой удзел у судзействе Social Weekend:
«Для мяне велізарны гонар удзельнічаць у журы конкурсу, і я вельмі рады, што меркаванне членаў журы шмат у чым супадала пры вызначэнні пераможцаў. Гэта сведчыць пра высокі прафесіяналізм, ўзважаны падыход і правільнае разуменне тэндэнцый у развіцці няўрадавага сектара ў нашай краіне.
Тое, што робіць згуртаваная каманда МаеСэнс і партнёраў Social Weekend, гэта не проста конкурс праектаў — гэта падтрымка старту сацыяльных ініцыятыў, якія дадаюць яркі колер ў палітру трэцяга сектара. Гэта рэальная дапамога мэтавым групам, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Гэта па-сапраўднаму развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Я ганаруся тым, што хоць трошкі маю дачыненне да нашай агульнай вялікай справы!»
Лепшымі сацыяльнымі праектамі Беларусі былі названыя:
• «Інтэрнэт — бар’ераў няма 2» — праект выйграў грант у памеры $2000 ад галоўнага партнёра мерапрыемства , групы карпаратыўных камунікацый ЗП « Вэлком»
• «Будучыня дзяцей у нашых руках» — праект падтрымае Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў
• «Пошукава-выратавальны атрад Анёл» — праект атрымаў грант у памеры $1000 ад арганізатараў конкурсу, дабрачыннага аукцыёну сустрэч МаеСэнс
Акрамя гэтага MaeSens.by вылучыў гранты $1000 для праектаў «Добры дом» і Place.by
StartIdea.by, якая таксама з’яўляецца адным з арганізатараў конкурсу, фінансава падтрымае некалькі праектаў, сярод якіх «Игроленд», «Новус — гульня на роўных!» і «Фіальта».
Прыемнай нечаканасцю для ўсіх удзельнікаў стала ініцыятыва членаў журы:
• бізнесмен Аляксандр Кныровіч акажа дапамогу праекту «Першыя крокі да працы»
• “народны суддзя” Віталь Князеў закрые патрэбы праекта «Некропалi Беларусi»
• прадстаўнік Атлант-М Валерыя Краснеўская дапаможа ў рэалізацыі праекта «MOVIE BUS»
Валерыя прыняла ўдзел у конкурсе ў якасці журы ўпершыню, не хаваючы сваіх эмоцый, яна з радасцю падзялілася сваімі ўражаннямі аб праведзеным мерапрыемстве:
«Я ўпершыню ўдзельнічала ў падобным мерапрыемстве і атрымала ад яго велізарнае задавальненне. Мерапрыемства шматграннае: вельмі кранальнае па змесце праектаў, нефармальнае і лёгкае па атмасферы і эмацыйным напаўненні, дакладнае і структураванае па таймінгу і фармату правядзення.
Немагчыма заставацца абыякавай да той справы, якой займаецца каманда Social Weekend. Конкурс дае магчымасць рабіць свет лепш, дае магчымасць маладым і ініцыятыўным рэалізоўваць свае мары, дарыць дабро тым, хто ў ім больш за ўсё мае патрэбу».
Падпісацца на анонсы наступных конкурсаў і мерапрыемстваў Social Weekend можна па спасылцы. З пытаннямі аб мерапрыемстве можна звяртацца па тэлефоне +375 29 55 77777 або па электроннай пошце [email protected].