Знаны беларускі бард адсьвяткаваў 16 кастрычніка свой дзень народзінаў.
Акурат на свой дзень народзінаў Сяржук Сокалаў-Воюш прадставіў новую песьню. Яна завецца «Баляда пра Ўсяслава». Гаворка ў ёй ідзе нібы пра падзеі сівой даўніны, але можна правесьці паралелі і з нашым часам. Сёлета ў сакавіку музыка прадставіў на Tuzin.fm свой твор «Крым», напісаны пад уражаньнем ад падзеяў ва Ўкраіне.
Сокалаў-Воюш лічыцца адным з пачынальнікаў беларускамоўнай плыні ў аўтарскай песьні. Сьпявае з канца 70-х, стварыў багата твораў, якія ўжо можна лічыць клясыкаю, як «Аксамітны летні вечар», «Фронт», «Нефармальны беларус» ды іншыя. Ён актыўна стварае новыя песьні, але выдаваць іх у выглядзе альому не сьпяваецца. Апошні дыск выканаўцы выйшаў восем год таму.