This movie requires Flash Player 9
19.12.2011 | Тузін. Перазагрузка - 2

Спампаваць альбом “Будзьма! Тузін. Перазагрузка – 2” можна тут

Спампаваць альбом “Будзьма! Тузін. Перазагрузка – 2”

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. “Перазагрузка-2” – працяг паспяховага праекту, распачатага ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаны  замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вызначыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове.

Трэк-ліст:
Воплі Відоплясова – Краіна мрой (муз. і сл. Алег Скрыпка, бел.тэкст – Андрэй Хадановіч)
Oleg Jagger – Дзень без чар тваіх (муз.Алег Мінакоў, сл. Аляксандар Брынцаў, бел.тэкст – Сяргей Балахонаў
Мумий Тролль – Кантрабанды (муз. і сл. Ілля Лагуценка, бел. тэкст – Андрэй Хадановіч)
Dreamgale – Апошняе сонца (муз. і сл. гурта)
5diez – Дождж (муз. і сл. гурта, бел.тэкст – Сяргей Балахонаў)
Макс Лорэнс – Зрывае дах (муз. і сл. Макс Лорэнс, бел.тэкст – Глеб Лабадзенка)
Марыя Тарасевіч – Сонейка (муз. і сл. Марыя Тарасевіч, бел. тэкст – Уладзь Лянкевіч)
Аляксандр Рыбак – Небасхіл Еўропы (муз. Аляксандр Рыбак, сл. Аляксандар Рыбак, Томас Варнэс , бел.тэкст – Глеб Лабадзенка)
Смысловые галлюцинации – Апошні дзень Зямлі (муз.Сяргей Бабунец, сл.Алег Гененфельд, Сяргей Бабунец, бел.тэкст – Уладзь Лянкевіч)
Leon Gurvitch Project – Акіян у цішы (муз.Леон Гурвіч, сл. Інна Высоцкая, бел.тэкст – Алесь Камоцкі)
Zdob si Zdub – Стоп-мафія (муз. Міхаіл Гынку, сл. Раман Ягупаў, бел.тэкст – Сяргей Балахонаў)
Алена Свірыдава – Пакуль (муз. і сл. Алена Сьвірыдава, бел.тэкст – Андрэй Хадановіч)


5 Каментаў у “Спампаваць альбом “Будзьма! Тузін. Перазагрузка – 2” можна тут”

  1. izerli says:

    Вялікі дзякуй Тузіну!!! У наш час такія праекты вельмі значныя!!!

  2. Лёха says:

    Сапраўды, надзвычай паспяховы праект – бясплатна раздаваць музычныя творы, нікому не плоцячы за працу. А ў мяне тут братэла дырэктарам швачнай фабрыкі працуе, дык запрашаю ўсіх бамжоў басплатна папрацаваць, калі няма працы, а потым дапаможаце басплатна людзям усё гэта ўсучыць. Гэты праект прыцягне моладзь, якой няма чаго рабіць, і дапаможа музыкам адчуць, што іхняя праца нават капейкі не вартая.

    • грантасос says:

      вам што не даў нехта грошай?

      • Лёха says:

        далі, не сальвадор, грантасос, таму і запрашаю прыйсці і басплатна зрабіць сваю святую справу, якая ў імені выяўлена.

  3. Мікола says:

    Архіў закачваецца, але ўнутры докі і песня толькі першая. Праблемны архіў? А ці ёсць нармальны? Дзякую.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика