Прыхільнік канструктара LEGO пад нікнэймам Bookshelf апублікаваў на YouTube фотарэмэйк спецвыпуску да 50-годдзя серыяла “Доктар Хто”. У роліку адлюстраваныя эпізоды падзеі «Дня Доктара». Відэа зроблена ў падтрымку праекта па стварэнні тэматычнага канструктара на платформе LEGO Ideas.
«Дзень Доктара» – спецыяльная серыя, якая выйшла 23 лістапада 2013 г., пасля сёмага сезона серыяла. Падзеі выпуску адбываліся ў трох часавых перыядах: у сучаснай і елізавецінскай Англіі, а таксама ў апошні дзень Вайны Часу. У падзеях эпізоду ўдзельнічалі тры ўвасабленні Доктара: Адзінаццаты, Дзесяты і Ваенны Доктар.
Паводле SWAGG.by